Дзявочая вечаровая

У лузе і полі
Вечар паволі
Стужкі туману сцеле...
Я на спатканне
Сёння з каханым
Выйду ў сукенцы белай.

Нізка над гаем
Зорка мігае,
Cэрцайку стала цесна,
Там салавейка
Міла спявае
Песеньку для нявесты.

Вузкай сцяжынкай
Светлай пушынкай
Я палячу да гаю,
І на ўчарашнім
Месцейку нашым
Любы мяне спаткае.

Рукі, як крылы,
Мілы раскрые
І прыгарне да грудзей!
І да світання
Ласкам кахання
Месячык сведкам будзе...

Зб."І гаспода мая,і мой храм"


Рецензии