Мора

Мне ў далоні плешча мора
І вітае зноў.
Коціць хвалямі насустрач,
Шэпча пра любоў.

Разлілося, неўзабаве,
Аж за небасхіл.
Каб аб’ехаць уздоўж яго,
Урад ці хопіць сіл.

Я хутчэй зніму адзежу,
Лягу на ваду.
Калыхаюць мяне хвалі,
Стаўшы ў чараду.

І з салёнаю пяшчотай
Абдымаюць стан,
Выратоўвая паціху
Ад сардэчных ран.

Нібыта папала ў казку,
У чароўны свет.
Назаўжды пакіне мора
Ў сэрцы светлы след.


Рецензии
Жанна, ты - неподражаема!

Я хутчэй зніму шкарпетки
I ў чароўны свет,
Каб ускочыў неўзабаве
Мой аўтарытэт.

Чеслав Мински   28.07.2014 00:51     Заявить о нарушении
Чеслав! Спасибо за твой экспромт и внимание! Всегда тебе рада.

Жанна Улахович   09.09.2014 22:18   Заявить о нарушении
Прывітанне, землякі. Запрашаю ацаніць мой сціплы ўдзел на конкурсе "Народны паэт". Вы можаце аддаць свае галасы за любога аўтара, ці адразу за некалькіх. Прашу судзіць аб'ектыўна. На маёй старонцы пад фатаграфіяй знаходзіцца спасылка на мае вершы. Дзякуй.

Махнач Сергей Юрьевсын   08.10.2014 10:08   Заявить о нарушении