Смяюся сама з сябе
Незручна неяк ...без алоўка...
Бо вершы я свае пішу ...нядоўга...
Бывае, так і прэ...
Як толькі што збярэцца ў галаве
Не паспявае клава...
За думкамі маімі, нават...
Таму патрэбна мне іх...
Правіць...
А часу ... не стае...
Пяцьcот работ я маю...
І вершы- то лячэнне
Нерваў...
Што надарваныя ўшчэнт-
Мо сонм зялёных чалавечкаў
Мне не дае жыцця
І ноччу...
Ідзіце прэч...
Бо грошай у мяне няма
Купіць аловак, нават,
Не тоё што наняць рэдактара,
Ці згандляваць кампутар новы...
Бо вельмі хутка вершы
Пішуцца ...на Мове
Рецензии
Вось я і яшчэ раз пагасцявала на Вашай старонцы, перачытала ці мала Вашых незвычайных вершаў, ці не зусім звычайных, бо яны надта ж асаблівыя, не падобныя на іншых. Поўныя патрыятызму, грамадскай сталасці, не такія "жаночыя", як у мяне і ў большасці тутэйшых аўтараў, Вашы вершы сур'ёзныя, яны заклікаюць думаць. Мне было цікава.
Клавдия Семеновна 17.10.2014 21:23
Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі, што завіталі на маю старонку. Уражана,што дастаткова шмат прачыталі. Яны цяжкія не для чытання, а для мазгоў, бо і праўда набліжаюць да рэчаіснасці.Аб гэтым большасьць стараецца не думаць, бо не вельмі прыемна і дастаткова страшна. Але я пішу такія,бо не магу не пісаць. Ды Вы і ведаеце, калі нешта ў галаве круціцца, то трэба гэта неяк выказаць, інакш не да астатніх спраў,якіх на самой справе вельмі шмат, і яны патрабуюць часу.А вершы ў мяне мала часу ідзе. Яны як тая кітайская лакшына. Хуткага прыгатавання) З павагай, Св
Светлая Две Тысячи 10 18.10.2014 09:10
Заявить о нарушении