Наiyнае дзяyчо

Наіўнае дзяўчо! Ну што ты, што ты?
Навошта гэта вільгасць на вачах?
Ты плачаш горка так з-за адзіноты?
Суцешся: адзінота лепш, чым жах.

Павер, у белым свеце (дый у чорным)
не так і блага ўласны востраў мець.
Глыток свабоды, хоць бы ілюзорнай,
заўжды прыемней, чым клятушкі медзь.

Не прагні кратаў, мілая дзяўчынка, —
збягай ціскоў няволі, каб табе
не стала неба сіняе... з аўчынку,
дзе згаснуць мары светлыя ў журбе.

Вакол хапае повязяў і путаў,
якія хвацка здушваюць душу:
каварства, здрады, злобы, жарсці лютай
і шмат чаго, што я не варушу.

У іх патрапіць — як у пастку звера —
лягчэй за ўсё таму, хто як дзіцё
ўспрымае свет.  Аслепшых з-за даверу,
заўжды чакаюць  іклы ды асцё.

Дый ці не лепей быць у небе птушкай,
чым земнаводнай поўзаць па зямлі?
Не плач, дзяўчо! Падумай!  І не гушкай
на вейках сум, як кроплі на галлі.

Зірні, як ззяе сонейка ў аблоках—
ярчэй, чым сто мільярдаў ліхтароў,
хаця таксама, пэўна, адзінока...

Ды што табе, дзяўчо, чужыя ўрокі?

Прабач! Не плач! Ляці! Ляці высока,
ўніз не глядзі. Анёле яснавокі!
Хай крылы дасць табе твая любоў!


Рецензии
Вось за гэтыя Прабач! Не плач! Ляці! Ляці высока,
ўніз не глядзі (ўніз ня глядзячы- ??? для рытму) Анёле яснавокі!
Хай крылы дасць табе твая любоў!

Лаззарро, такое добрае пажаданне ў канцы, пасля папярэджання спадабалася

Наталия Нездешняя   12.12.2019 23:30     Заявить о нарушении
Дзякую, Наталiя! Вось перачытваю... Здаецца, з рытмам усё добра...

Лаззаро   13.12.2019 12:39   Заявить о нарушении
Патрыбен яшчэ адзiн дарадца, ці няхай застаецца як ёсць :)

Наталия Нездешняя   13.12.2019 19:05   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.