Я не шапчу тваё iмя
Дзе якар ты свой кінуў па растанні?
Дзе шчаслівейшае знайшоў каханне -
Ў якой краіне, у якой зямлі?
Адказу не пытаю - не хачу!
То чыста рытарычнае пытанне.
Я патушыла у душы свячу
І скасавала мары і жаданні.
У сне цябе не клічу, не крычу,
Твой вобраз сцерла з памяці старанна.
Цяпер тваё імя з замілаваннем
Ужо я, як малітву, не шапчу.
На новыя выходжу рубяжы,
Туга мне засціць белы свет не зможа!
Ты толькі ад кахання беражы
Рабу тваю, Ўсеміласцівы Божа...
Зб. "І гаспода мая,і мой храм"
Свидетельство о публикации №114071302662