Раманс

Не трывж ты мяне,
Не хадзі да мяне,
Не прыходзь ні на яве ні ў сне.
Як кахане - мана,
Буду з гэтага дня,
Нібы поўня,я ў небе адна.

Ты мяне не вяртай
Ў пацалункавы май
Чараўніцтвам пяшчотаў і слоў.
Не гаючы ён твой
Слоў салодкіх напой -
Памірае без веры любоў.

Не трывож ты мяне,
Не хадзі да мяне,
Не звані да мяне...

Зб. "На крылах натхнення"


Рецензии