I шапчы!
Закаханую ружу ці цэлы букет,
Бо не маю на сайце ОК-ейскіх манет
Ды каханнем гару неўзаметку.
Я табе не магу падарыць слоў пяшчоты,
Бо адключаны часта мне твой телефон
І гучыць у адказ чужы голас і ён
Наганяе мне болей самоты.
Я табе не магу паказць белы свет
Галерэі, музеі, карціны....
Але ў тым мы с табой не павінны,
Бо далі пастаянства абет!
Я табе не магу... . Я магу! Я з табою
Усім серцам маім і душою,
Бо сцяжынкай ідзем мы адною
У край родны дарогай прамой!
І няхай дораць ружы другія
Ты ж святлом тваёй чыстай душы
Песьці мары мае, калышы
І шапчы, што табе дарагі я!
Свидетельство о публикации №114071203694