Да вясны
Да вясны.
Зьвіні вясна і сонца грай
Садам ў ціхім задуменьні,
Іх белай пенай налівай
Ад сырадойнага кіпеньня.
Надзеі кошыкам трусі
Над края роднага мурамі,
Дзе чарадзейны дзевясіл
Расьце ў дварах між палынамі.
Дрыготка гольле з пупырышак
Лісьцём зялёным апрані
Смугу-душу, у жаданьнях сьціплых,
Разьвей, расквець і напаі.
-2.05.14.
© Copyright:
Михаил Кортелёв, 2014
Свидетельство о публикации №114071203620
Рецензии
З вяртаннем. І верш прыгожы.Толькі апошні радок лепш паспрабаваць замяніць.(прытулісь- не вельмі) З павагай, Т.
Карина Нес 12.07.2014 12:16
Заявить о нарушении
Вялікае дзякуй Вам! Вяртаньне ненедоўга,бо што адбываецца наўкол мяне - ну, ніяк не спрыяе вершам.Трагэдыйнага ў тым, лічу, няма. Бо час разладкуе ўсё па мясцам.Усё устаканіцца.Сённьня, як не памыляюсь сьвята Пятра і Паўла, да абеда адклаў усе справы, адкрыў комп., падрэгаваў рэшткі вершаў (а іх зусім няшмат і як не пашкодзіць што - абнарадую).Наконт заўвагі: мабыць Ваша праўда, мабыць лепей будзе =напаі= Чычас гляну - як падойдзе, дык і выпраўлю.
Михаил Кортелёв 12.07.2014 13:09
Заявить о нарушении