Ветэранам
Анямее ад жаху вайна.
Смерць прымірыць усіх ветэранаў,
На магілах паплача спаўна.
Больш ніхто з іх не пойдзе ў атаку,
Не раскажа пра першы свой бой;
Як гарэў у палаючым танку
Пад Смаленскам, або пад Масквой.
Прыпеў:
Ветэраны, вайны ветэраны!
Вы - зямлі сваёй слаўнай сыны.
Гэта вашыя рваныя раны
Нам баляць з той мінулай вайны.
Дзе вы, сведкі падзей? - не маўчыце!-
Зноўку ў маі гучыць ваш салют
І валошкі красуюць у жыце,
Дзе спявалі вы песню сваю.
Тая песня ляцела па свеце,
Бо яе вы здабылі ў баю,
Каб раслі, гадаваліся дзеці,
Шанавалі зямельку сваю.
Вы заўсёды ў страю разам з тымі,
Хто любоў да Айчыны збярог.
Няхай памяць аб вас не астыне
І салютам гучыць перамог.
Прыпеў:
Ветэраны, вайны ветэраны!-
Вы - зямлі сваёй слаўнай сыны.
Гэта вашыя рваныя раны
Нам баляць з той мінулай вайны.
Дзе вы, сведкі падзей? - не маўчыце!-
Зноўку ў маі гучыць ваш салют
І валошкі красуюць у жыце,
Дзе спявалі вы песню сваю.
Свидетельство о публикации №114071102616