За милых дам
За мілых п'юць жанчын?-
Няёмка піць жа лежачы,
Ды шмат яшчэ прычын:
1.Стаіш і ўзвышаешся,
І з гонарам глядзіш,
Бо стойкі, не хістаешся,
Калі ж слабак-сядзіш.
2.І чарку можна большую
У горла сваё ліць,
Стаю-не перабольшваю,
І спінка не баліць.
3.Таксама рэшткі ежы
Страсаеш са штаноў,
І мілымі жанчынамі
Любуешся ізноў.
4.Калі ж такое прыдзецца
Не па душы камусь,
Пакуль ён з месца ўсхопіцца,
То ты за дзверы-"шусь".
5.Убачыць можна, стоячы,
Хто пад сталом ляжыць,
Чапляецца за седзячых,
Ці проста мірна спіць.
6.А заадно прыгледзішся,
Куды сам упадзеш,
Калі чарку-мядзведзіцу
З імпэтам ты кульнеш.
7.Мужы ўстаюць з ахвотаю,
У вуха каб не чуць,
Сіпіць як жонка ўпотайкі:
-Не дам табе каўтнуць!
8.Яшчэ калі ты з чаркаю
Ды доўга так стаіш-
З якою ж асалодаю
Адчуеш,што сядзіш.
Вось бачыце вы,скольвечы
Знаходзіцца прычын,
Чыму мужчыны стоячы
За мілых п'юць жанчын!
Свидетельство о публикации №114070807470