Снягi ды травы
Праз рэкi я табе будую пераправы,
Праз цёмны лес я працягну табе сцяжынку,
Я адгарну са шляху кожную былiнку.
Я забароньваю з нябёс
Дажджы й туманы.
Ў мой розум, ў мой пакой i лёс
Хадзi, каханы.
Да жорсткiх валасоў тваiх я дакрануся-
Што твае думкi прачытаю, спадзяюся.
У твае вочы зазiрну, руку трымаю.
Хвароб, стамлення i турбот я пазбаўляю.
Грахоў тваiх наветы рву,
Гаю я раны.
Мне на каленi галаву
Кладзi, каханы.
Шукала ў лесе журавiны ды сунiцы,
Збiрала электрычнасць навальнiцы,
Ды поўнi ясным светам далiвала,
Ды словы цёмныя таемныя шаптала.
Шла за жывой вадою ў грот
Зачараваны.
З далонi цёплай i пяшчотнай
Пi, каханы.
Свидетельство о публикации №114070600797
дзякуй вам!дай вам бог усяго, што патрэбна для жыцця і творчасці...жыве Беларусь!
Владимир Гайдук 06.10.2016 16:35 Заявить о нарушении
Ольга Маро 06.10.2016 16:31 Заявить о нарушении