Бо чары - то кахання сiла!

Я таінства зацалаваў
Так, што на сэрцы стала млосна,
Бо мне каханне не адносна,
Бо так -  адну цябе кахаў.
Так, што ў душы ўсё ажыло,
І кроў у жылах зноў забіла,
Бо чары  ёсць кахання сіла,
І ўсё навокал расцвіло.
Цябе адну каб цалаваць!
Каб болей нам не шкадаваць
Жыцця апошнюю хвіліну,
Якую нам на шчасце Бог
У рэшце рэшт усё ж пакінуў!
Каб я кахаў, як толькі мог,
Адну мне верную дзяўчыну!


Рецензии