Па над усiм
Дожджык імчыць на вяселле.
Щокі надзьмуўшы, аблокі
пырскаюць, хмураць ілбы.
Зёлак рамонкавых зелле
ў полі, ад вёскі далёкім –
сонейкі божай сяўбы.
Сорак адзін – чатырнаццаць*.
Межы змываюцца болем.
Напагатове буцян –
сёння спяваць, усміхацца
з марай пра мірную долю
Яны чакаюць славян.
Па над усім – не краіны,
Па над усім – не народы.
«Iже»… «з нябёс»… «небеси»…
Веры – павінным, бязвінным
у люльцы матулі-прыроды:
Толькі любоў над усім.
* – У сорак першым мінулага стагоддзя знішчалі насельніцтва.
У чатырнаццатым цяперашняга – знішчаюць насельніцтва
** – Ян Купала, Ян Хрысціцель
Свидетельство о публикации №114070606093