Усмiхаецца, можа, дзiравае неба...
Усміхаецца, можа, дзіравае неба,
Калі дожджык праз дзіры нам шле прывітанне?
І, здаецца, не жыў бы пад ім, але трэба
Дачакацца святла, дачакацца світання…
Дачакацца канца тых дажджоў неруплівых
І самотнае шэрасці, вечнай вады…
Дачакацца больш радасных дзён і шчаслівых,
Вызвалення ад гэткай дзіравай бяды.
05. 07. 2014 г.
Свидетельство о публикации №114070504130
Ли Чень Дао 05.07.2014 14:01 Заявить о нарушении