У гаражы
Бяжы ад іх,ці не бяжы...
Развеяцца нам так ахвота,
А дзе сустрэцца?-У гаражы!
Ну,гэта іншая турбота,
Сябрук,за пляшкаю бяжы,
Ды і паесці што ахвота,
Чакаем мы ў гаражы.
Як чарка весела шапоча,
Бяры, рука, і не дрыжы.
Хоць выпіваць не так ахвочы,
Але ж так добра ў гаражы!
І прэч ідуць усе турботы-
Хвілінай гэтай даражы,
Не адкладай нішто на потым
І шчырым будзь у гаражы!
Хоць дзень не свеціць пазалотай,
І ноч стаіць на рубяжы-
Дамоў ісці так не ахвота.
Бо любата ў гаражы!
Чакаюць жонкі іх з работы:
Ну дзе падзеліся мужы?
Няма пра дом у іх турботы,
Напэўна зноўку ў гаражы?
Ды кіньце вы свае турботы,
Нідзе не дзенуцца мужы,
Дадому вернуцца з "работы"-
Не начавць жа ў гаражы!
Турботы,вечные турботы
Нас аплялі,быццам вужы,
Ледзь дачакаемся суботы-
І зноў хутчзй у гаражы!
І ніякой табе турботы-
Хоць пей,хоць стой,хоць паляжы,
І ад імя ўсіх з ахвотай
Кажу:"Вам слава,гаражы!"
Стамлёны муж прыйшоў з работы-
Яго пяшчотай акружы,
Каб не чакаў з такой ахвотай
Сустрэчы ён ў гаражы!
Свидетельство о публикации №114070503499