Светлай памяцi майго таты прысвячаецца
Ён - настаўнік, рыбак і паэт,
Хто мой талент аднойчы прыкмеціў
І ў жыццё праязны даў білет.
Гэта ён навучыў мяне змалку
Мову продкаў сваіх шанаваць.
Усміхацца грыбам летнім ранкам
І народныя песні спяваць.
Без яго ахалодала хата
І не косіцца ў лузе трава.
Нават свята без таты - не свята.
Без яго - мая мама ўдава.
За яе я сягоння ў адказе:
За Айчыну, за родны куток...
Тата мой у прыдуманым сказе
Мне шапоча: "- Трымайся, сынок!"
Я мацуюся... Тата, я дужы! -
Перасільваю страты той боль
І клянуся быць сынам і мужам
Самым лепшым, як ты, тата мой.
Свидетельство о публикации №114070406085