Брахуны
Меле ён,што хоча,
Паляўнічы ды рабак
Да брахні ахвочы.
-Во,спаймаў я шчупака,
Болей пуда важыць!
-Хо!Забіў я кабана-
Не змаглі ўзважыць!
-Ну,а я калісь лася
Стрэў каля дарогі,
Шротам у яго пальнуў-
Ён адкінў ногі!
-Кот аднойчы мой злавіў
Во-о-сь такога сома!
-Ды не верце вы яму,
То ж брахня,вядома!
-А што зараз я скажу-
Ісціна святая:
Мая лайка пад вадой
Ды качак ганяе!
У ваду нырца як дасць,
Я стаю,гуляю,
Адтуль голас падае-
Я тады страляю!
Брахуны ўсе заціхлі:
Верыць ці не верыць?
Вырашаюць не спрачацца,
А самім праверыць.
Гаспадар паклікаў Джэка,
Той хвастом туды-сюды,
Сігануў потым да рэчкі-
Цягне пляшку ён з вады!
Языкі тут прыкусілі
Паляўнічы і рыбак-
Дзіваў многа ёсць на свеце,
Мо бывае вось і так?!
Свидетельство о публикации №114070303610