Ангина
Ім няма калі гуляць.
Калі схопіць боль пракляты-
Хто ж нас будзе ратаваць?
Захварэў і я аднойчы,
У бальніцу ажна лег,
Баліць горла-няма мочы,
Гаварыць зусім не мог.
Коўдрай цёплаю накрыўся,
Адна лысіна тырчыць,
Нада мной хтосьці схіліўся:
Будзе,значыцца, лячыць.
Але што гэта за цуды?
Горла лечыцца праз зад?
І з агромністай пасуды
Ўлілі у мяне "зарад".
З ложка хутка падхапіўся,
Засіпеў з апошніх сіл:
"Я з ангінаю лажыўся,
Хіба клізьму я прасіў?"
Рагубілася сястрычка:
"Вас за дзеда прыняла,
Не хвалюйцеся,вадзічка
Не наробіць шмат вам зла."
З той пары голас сіпаты,
Бо з бальніцы я збяжаў.
"Медыкі -народ заняты,-
Сам сабе я разважаў,-
Але пільнасць і ўвагу
Яны ўсе павінны мець,
Каб з вялікаю павагай
Мы б маглі на іх глядзець!"
Свидетельство о публикации №114070303408