Са святам Беларусь!

      

 Беларусь святкуе Незалежнасць,
 Свят няма на свеце даражэй.
 Любім мы краіну як належыць,
 І свабоду нашу беражэм.

 Ураджаі ў полі выспяваюць,
 Будзе з хлебам беларускі стол.
 Працу тут шануюць і вітаюць,
 Ведаюць аб гэтым навакол.

 Прыгажэюць гарады і сёлы,
 Чысціня паўсюдна, аж блішчыць.
 А народ прыбраны і вясёлы,
 Ёсць і выпіць, ёсць і закусіць.

 У гэты дзень на плошчах песні, танцы,
 Весяляцца вёскі, гарады.
 Зіхаціць багатае ўбранства,
 Што здзяйснялі працай праз гады.

 Усіх на Свята шчыра запрашаем,
 Хто з дабром прыедзе - будзе госць.
 Як сям'ю краіну паважаем,
 Бо ў краіне нашай Бацька ёсць!


      3 ліпеня -Дзень Незалежнасці Беларусі
      3 июля  - День Независимости Беларуси.

Са святам паважаныя суайчыннікі!


Рецензии
Даражэнькая Аннушка!
Дзякую за верш, поуны кахання да Радзiмы!

Усяго самага найлепшага!
Вельмi спадабалася!

Валентина Ковальчук 2   04.07.2021 13:21     Заявить о нарушении
Ой, як я рада родным словам, дарагая Валюша ,
Дзякую шчыра, з пажаданнем кахання , дабрабыту, творчага натхнення! Абдымаю!

Анна Будзько   04.07.2021 13:37   Заявить о нарушении
На это произведение написано 28 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.