Зберажы, Уладар наш, Русь Белую!

(песня-малітва)

Зберажы, Уладар наш, Русь Белую!
Не запэцкай крывавымі плямамі...
Я звяртаюся з просьбай і вераю,
Што зямліца не ўзорвецца ямамі.

Месцы могілкаў нашых і капішчаў
Не чарняць крумкачамі,  варонамі.
Зберажы ад драпежніцкіх лапішчаў,
Дзе растуць кіпцюры пад пагонамі.

Памажы гадаваць птушку вольную,
Што яшчэ не зусім апярылася,
Смак палёту адчула, бо здольная,
Моцам крылаў сваіх  ганарылася…

Небяспечна ў сягонняшнім выраі,
Палявання пара не канчаецца...
Не бываюць драпежнікі шчырымі,
Кожны дзень на кагосці кідаюцца.

Зберажыце, Анёлы, Русь Белую,
Каб квітнела на доўгія летанькі!
Я малюся штодзённа… І верую!
Што ў міры расці будуць дзетанькі!
Мінск, 02.07.2014г.

Фота интернет(г.Мінск "Остров слёз"-памятник погибшим воинам-афганцам)


Рецензии