Мой кот

Майму кату
Есць што есці.
Не забываю яму
З магазіна несці
І ліверку, і крывянку,
І хлеба буханку
І камсу-кільку,
Бо сачу пільна
Кажу, што камсу,
Яшчэ і каўбасу
Што "бобікам" называецца.
Сабака ласуецца,
Шчэ і аблізваецца,
А кот даўно ад'еўся,
І на сёння аб'еўся.
Мышэй не хоча лавіць-
Спаць, гуляць, час бавіць.
Ён у мяне не хворы,
А любіць абновы!
Кожную вясну
Футра мяняе,
Варсінку кожную
Языком упрыгожвае.
У яго на спіне
Белая сняжынка Сняжанка,
Аж вочы абмане
Узорна выцінанка.
Кот не жаліцца,
Ён задаволены,
Яму адно маліцца
За жыццё вольнае.


Рецензии