Добрай ранiцы, знiчка Мая!
Хай дадуць дзень шчаслівы Богі!
Каб сустрэліся ты і я
Дома ў Тучы, ўзбоч нашай дарогі!
Каб свісталі адно кулікі
У чароце ля возера ўночы,
І гарэлі, як вугалькі,
У траве мне твае адно вочы!
Каб сівы, як даўніна, туман
Белым кужалем віснуў між дрэваў.
І салоўка, нібы паўбог Пан,
Рассыпаў дыяменты напеваў!
Добрай раніцы, знічка Мая,
Няхай будзе святым табе й вечар!
А твой сон берагчы буду я
Цвыркуном ля матулінай печы!
Свидетельство о публикации №114070201947