Як пылiнка на тамтаме...
як пад віламі — ў агоніі — змяя,
б'ецца свет пад капытамі ЭГАізму,
зацуглянага пад зменлівае "Я".
На сабе спазнаўшы горан прымусовы,
лёсы курчацца, як пластык у агні.
А па іх тапочуць САМАсці падковы
не даюць ні хвілі роздыху — ані.
Да зямліцы чалавецтва прыбіваюць
бес пажадлівасці цела і вачэй,
пыха людская і крыўда векавая,
жаба зайздрасці і шмат чаго яшчэ.
Не прабачаць, не саступяць і не сцерпяць.
подла зманяць, скарыстаюць, абкрадуць,
пасмяюцца і штурхнуць у пастку смерці
ЭГАісты, што навокал існуюць.
Іхні клопат — не сяброўства, не каханне,
а смачное патуранне ўсім грахам,
САМАдурства, САМА-САМА-любаванне.
Што ні "Я"-ка — тое здраднік, хлус і хам.
І не збегчы САМАстойна з той няволі,
што стварае САМАдзейнай дзеі таць
без таго, каб адпаведна Божай волі
Божым словам чуйны дух не абрытаць.
Без таго, каб у любові безумоўнай
бы ў агні, не растапіўся сэрца лёд
і не стаў жывым агменем малітоўным,
у якім былы знішчаецца прыгнёт.
Толькі так і аніяк іначай зноўку
людзі вернуць тое, што не збераглі.
Толькі так — пасля Гасподняй перакоўкі
грэшных душ у кузні Матухны-Зямлі.
——————————————————
Горан (бел) — горнило (рус).
Свидетельство о публикации №114070201454
Клавдия Семеновна 04.07.2014 11:58 Заявить о нарушении
Залатая сярэдзіна ва ўсім — лепшы шлях.
Лаззаро 05.07.2014 12:58 Заявить о нарушении