Укралi сонца

Дыяменты і каралі
Не блішчаць пасля дажджу,
Бо сонца ўкралі
Днём, не ноччу - агу!
А можа, яно
Закацілася у райпо,
Каб назначылі цану
І дзе быць яму?
Адаслалі у Вілейку
Там вясёлая батлейка,
Бо сёння там сонца
У конным аконцы.
Ах ты, сонейка,
Наша вясёленька, -
Усюды пабудзе -
Яму рады людзі.
У Егіпце і на Чукотцы
Яно - і мядзьведзю і котцы,
Маржам і цюленям.
Буслам і аленям.
Ды пайшло да Бога,
Спіць на парогу.
Сонца тварык
Як вясёлы смайлік.
Было, што месяц украў
Дух нячысты,
Дык Вакула уратаваў
Здаравенным хлыстам.
А тож людзі
сонейка забралі!
Баляць без цяпла грудзі
У даждлівым маі.
Але ж і там людзям
Вельмі трэба
Так многа цяпла,
Дажджу і хлеба!
Ды бачыш, сонца адно;
На усіх не хапае
Месяц на фазэнды раскупілі,
А пра сонейка "забылі".
Бо яно не даецца,
Не купляецца,
Толькі вечна
Усміхаецца.
Вось ліхтары прамяністыя
Уключылі майстры,
А ты, агністае,
Зайшло за зямныя шары.
Зайшло - і як не было,
А мне шкада
з сонцам разлучацца,
Быццам адмаўляцца.
Паэт Маякоўскі
З ім гарбату ганяў
І, такоўскі, па-свойску
З сонцам размаўляў.
А яно знаём
З людзьмі ўсімі:
Іванамі і Сямёнамі,
Ганнамі і Сімамі.
Простая жанчынка,
Ела хлеба скрынку,
Ды будзе сонца
І маім аконцы.
І на маёй вуліцы
Будзе свята,
Каб мне не сутуліцца,
Каб жыць таравата.
А то жыць
Як набяжыць
Так надаела,
Што і хлеба б не ела.
Хоць сонца дайце,
Каб мне пазагараць,
Каб у белай майцы,
Што вочы адабраць.
Адабраць - не даць,
А вы дайце!
Сонца хачу атрымаць,-
І болей не пытайце! 

 


Рецензии