Мой любы, каханы...
Вiтаю, каханы,
Ты, мусiць, для згубы
Майму сэрцу адданы.
Як дзень не пабачу
Цi ноч не пачую,
То вельмi я плачу,
Бо моцна сумую..
Прыдзi ка мне, любы,
Прыляцi, мой каханы,
Слёзы мне вытры,
Застанься да рання!
Кахаць цябе буду,
Любiць буду, каханы,
I пабачыш, на згубу
Гэта ты мне адданы!
Ты не бойся, мой любы,
Не страшыся, каханы,
Бо салодкая згуба
Лёсам нам даравана!
Свидетельство о публикации №114063006070