Ганаруся
Ганаруся сваім краем,
Працай мужных землякоў.
Хлебаробаў я вітаю
На зямлі маіх бацькоў.
Ну, калі й было вам цяжка –
Сёння ж не з прадвек вякоў, -
Хлебаробам гонар звацца
На зямлі маіх бацькоў.
Ганаруся, ганаруся,
Што і я ў тым ліку ёсць.
Можа не занадта плённы,
Але ўсёж-такі, усё ж!
Разрывае грудзі моцна
Урачысты туш аркестраў,
Так шануюць нашых хдопцаў –
Не знаходзяць ногі месца.
Ганаруся вамі, браткі,
Тымі, хто ўзараў раллю,
Зерне палажыў на шчасце
У зямлю спрадвек сваю.
Шмат было яшчэ вам працы,
Каб той самы каласок
Паўнацэнна мог назвацца
Хлебам, што на стол нам лёг.
“Дзень Дажынак” дням руплімым
Будзе вынікам, урэшце.
Ганаруся, што вітаю
Ўсіх удзельнікаў у шэсці!
24.09.2012
Свидетельство о публикации №114063002334