Малпа

Малпе есці падалі у клетку.
У звярынцы выхадны якраз.
Выхвалялася яна суседкам,
Што кармёжка гэта на заказ.
“Тыгру кінуў мяса даглядачы,
І Слану з машыны ў кучу – шусь.
Толькі я жыву другіх іначай –
На талерцы мне. Я ганарусь”.
Ганьбіла Гуся ад лап да дзюбы,
Дасталося ад яе Ільву.
“Для мяне сама я толькі люба.
Хабар дай – я і яго вазьму”.
І разоў па колькі на гадзіну
Гойсала па клетцы ўверх-уніз.
І настрой, чамусці,  не пакінуў,
А звяры у клетках завялісь.
На яе рычаў Мядзведзь за шумнасць.
Абяцаў парваць за ганьбу Гусь.
Леў крычаў, што “за такую глумнасць
Праглынуць цябе я сам бярусь”.
Малпу прывучылі да гасцінцаў.
Не забудзе гэтага ніколі.
Не задаўся выхадны ў звярынцы.
Голавы трашчаць ва ўсіх ад болю.

Не дапетрыць малпа а ні як,
Што яе кармілі проста так.


Рецензии