Прусак
Роду насякомага.
Ён па-нашаму - ні як –
Нічога ж крамольнага.
Меньш нядзелі ён жыве.
І не надта відны.
Але род яго – мільёны
На Зямлі, агідны.
Ні атрутай, ні кіём,
І ні страшным зрокам,
Ну ні чым яго не збавіць
У сябе пад бокам.
Толькі гадзіць па вуглах,
Насабраўшысь кучамі.
Гэта ён усё для нас,
Каб мы болей мучылісь.
Во дык від, во дзе парода.
Есць адно скаромнае.
Ён для нашага народа,
Як ў зубах аскомна.
Намаганні ўсе на “нуль”.
Хто ў каго тут пленны?
Пацяшаецца, кароль,
З вусамі-антэнамі.
Мне паведаміў сусед,
Заглянуўшы ў госці,
Што канапу след-у-след
Тры разы заносілі –
Ён на двор яе кідаў,
Каб ад іх пазбавіцца.
Пасля гэтых дзіўных спраў
І думаць не пытаецца.
Ёсць чаму вучыцца, верце.
Ім адзнаку стаўлю “пяць”.
Самі мала тут на свеце,
А за род трасуцца як!
А яшчэ я чуў, ей Богу,
Пагаворка значыць:
“Сабірайся у дарогу,
Прусака раз бачыш”.
Па сакрэту доктар, нават,
Гаварыў пра іхні мозг:
“Космас іх сюды адправіў
Паглядзець – што тут страслось”.
А Прусак сядзіць пад печчу,
Дыверсант касмічны.
Там дзе ён – хавайце рэчы
Антыпалітычныя.
Свидетельство о публикации №114062907960