Мядзведзева паслуга
Пакрыўджыным каб памагчы ў бядзе.
Меў важны воблік, і хадзьбу, і стаць.
Даўно такіх на службе не відаць.
Мытарствам цяжкім справы кожны раз
Даводзіў ён, каб атрымаць адказ.
Ці на даследаванне справу адпраўляў,
А сам рашэнні рэдка прынімаў.
Мірыць бакі абодва а ні колі
Не адважаўся – ўсяроўна не здолеў б.
На пасяджэннях разважаў ён мала –
Яго гісторыя па-свойму захапляла.
І скора перасталі звяры леса
Прыватныя адстойваць інтарэсы.
І перастаў Мядзведзь спрыяць на фаўну
А так да гэтага яму было цікаўна
За што Янот з Бабрамі пасварыўся,
Чаму Алень з Ласём на днях пабіўся,
Колькі разоў Сарока ад Вавёркі
Грыбоў здымала сушаных з вяроўкі?
Мядзведзева паслуга больш не трэба.
Скарыначку сваю ён страціў хлеба.
Не давяралі больш звяры яму:
“Хай сам сядае у сваю турму.”
Паборы. Бандытызм. Разлад у лесе.
Вавёрку хтосці на суку падвесіў.
Ад страху Зайцы выскачылі ў поле.
З Лісой для Воўка пачалось раздолле.
Адзін Мядзведзь, а нарабіў ён гора –
Пра абавязак свой забыўся скора.
Цяпер ні грошай, ні тае павагі –
Баяліся яму рабіць заўвагі.
І безкантрольнасць давяла да зрыву
Ўсяе сыстэмы – рухнула з абрыву.
Мне папярэдзіць хочацца людзей:
“Не разкарміце гэткіх мядзвядзей.”
1999 г.
Свидетельство о публикации №114062907955