Узнагарода

               
Сустрэў дзядулю дзядзька-паштальён.
Спытаў, як сэрца, маецца як ён?
І урачыстым сам на момант стаў.
Дастаў паперу роўна з поў-ліста.
Зрабіў паклон, і лёгка у далоні
Яе ён палажыў. Крануўся скроняў.
А на паперы букавак не шмат.
Чагосьці напісаў ваенкамат.
Стаіць і плача ля вярбы салдат-
Вярнула памяць зноў яго назад.
Стаіць і плача ля старой вярбы.
Як лунь бялюткі, як салдат-стары.
Любілі ўнукі, верылі яму,
Што ён як мае быць прайшоў вайну.
Засыпалі пытаннямі яго,
Каб расказаў – на справе як было.
“Скажы, дзядуля, дзе гэты …камат?
Чаму цябе шукаў ён гэтак шмат?”
Паведаць як дзяўчынцы і хлапцу –
Таму пачатак на лясным плацу…
Для прыкрыцця манёўру ротны іх
Адправіў на узгорачак дваіх.
Узгорак мяккі і відаць далёка.
Ад летняй прыгажосці млее вока.
А ім абодвум сарака няма.
І трэці год ужо ідзе вайна.
Ў асадзе месяц, не хапае сіл.
“Ўсяго на поў-часа,”- ротны прасіў.
“Няма патронаў. Трэсканне навокал.
І дзятла не чуваць. Сціхла сарока.
Дзе перабежкамі, а дзе паўзком лазою
Стралялі ворага мы зброяю чужою.
Ужо немала ворагаў лягло.
І мы жывыя. Поў-часа прайшло.
А потым міна… Цішыня і  цемра.
Прыйшоў у памяць праз тры дні, напэўна.
Не наш узгорак, і людзей так шмат…
Нам дапамогу падаслаў камбат!
Не подзьвіг, пэўна, я і сам забыў.
Але камбат іначай палічыў.
І не яго віна, што доўга святам
Ушанаванне не знайшло салдата.
Медаль “За мужнасць” вырашальны знак.
Ужо ўсё добра. Хай і будзе так.”


Рецензии