Арэнда

      

Ахрэм, Яўхім, Антось, Пятро
Жылі у вёсцы Кволай.
Ахрэм, Антось: сяўба, жніво;
Яўхім з Пятром: жывёла –
Размеркавалі працу так.
Патэнт з пячацямі трымя
За мёд і трое парасят
Прадаў калгасны старшыня.
Ахрэм з Антосем кус зямлі,
З Яўхімам не стыкуючы,
На радасці пад плуг – бабух(!),
Пра дабрабыт мяркуючы.
Яўхім з Пятром, бо час прыйшоў,
Кароў на пашу выгналі.
Ды статак далей не пайшоў,
Там  выган плугам выдралі.
Ізноў ідуць да старшыні
Чацвёра арэндатараў.
Каб ён, як-небудзь, справу іх
Уладкаваць патрапіў бы.
Напэўна і да нашых дзён
Вядзецца справа тая –
Нятрэба лезці на ражон,
Дзе Ўладзе не спрыяе.

Цяпер пытанне да усіх
Пра нашых арэндатараў:
“Каму папёрла больш за ўсіх
Ад справы рэфарматараў?”


Рецензии