З н а к

Каля вёскі стаяў знак.
Папярэджваў ціха:
“Трэба ехаць якраз так,
Каб не будзіць ліха”.
Ясю гэты шыльды піск,
Як слану драбіна .
Разагнаў па вёсцы “Мінскі” –
Ледзьве не загінуў.
Ў бокі куры, бык на плот,
У будах сабакі,
Як вады набралі ў рот –
Ні адзін ні цяўкнуў.
Ясь падумаць не паспеў,
Як дабавіў газу.
Цераз мосцік праляцеў,
І -  у слуп адразу.
Ціха споўз ён да зямлі.
Ўстаць ужо не здолеў.
У вачах кругі плылі,
Бы камбайны ў полі.
“Мінскі”-марка! Як “Харлей”.
Ганаруся з Ясем.
Завадчанам па цане
Акцыя ўдалася.


Рецензии