Думаць трэба

               
Воран накрычаў трывогу сэрцу,
Трэсканне сарокі – маяту.
Мусіць буду я ужо памерці,
Ведаючы столькі на вяку.
Аблажылі “ворагі” зноў “бацьку”-
Добра, што ўключыўся Інтэрнэт–
Ахрысцілі ні за што, знянацку.,
Аж не смачным стаў яму абед.
Галава навінамі забіта.
Тэлевізар не ўключаю больш .
Ведаю - што будзе, менавіта,
Ад  яго жыцця народу горш.
А няма куды, ужо так дрэнна:
Толькі абяцанні “чарнаце”,
Па-цыганскі хітрыя ганенні,
А Радзіма з ПРАЎДАЙ  у хвасце
Самае прэстыжнае чаргі,
Я якой заўсёды ганарыўся.
Не паверу, брат, што назаўжды
Ён на нашу галаву зваліўся.
Вот і думай кожны,без ныцця.
Галавой падумай, а не цэбрам -
Забярэ яшчэ і поў-жыцця,
Раз табе яно не так патрэбна.
Думай, брат, сястра і дзед стары
Што патрэбна Вам на гэтым свеце…
Дачакацца хочацца пары,
Як у школу пойдуць дзяцей дзеці.


Рецензии