Няма слов

Гляджу на цэны у тарговай хаце.
І сэрца абліваецца крывёй.
Былі часіны, што ў нагрузку маці
Давалі пранікі, каб не кідаць у гной.

Звалілася падкова у каня.
Прасіцца трэба йсці да каваля,
Каб падкаваў скаціну, бо ня тужыць,
А каваля  знайсьці - не надта здужыш.

Я керагаз  з гарышча аж  дастаў.
Гадоў за сорак там ён праляжаў.
Казалі газа ўжо ізноў не будзе -
Старыя не патрэбны  вёсцы людзі.

За пенсіяй натоўпу больш  няма.
Стаю як злодзей, працаваўшы годы.
Няўжо я для дзяржавы задарма
І рукі абарваў,  спіну,  і  ногі ?


Рецензии