Разпасцёртая бацька шчына

Не так шмат для нас на сёння святаў.
Не магу сказаць, што гэта “плюс”.
Не душой – сталом трымціць багатым
Выдзяліцца кожны  беларус.
Не яго віна, паверце людцы,
Што ў кішэнях дзіркі не сваі.
Захацелась зноў туды вярнуцца,
Дзе каўбаска  была тры рублі.
За капейку – карабок запалкаў,
Паўрубля – паесьці на абед…
Я успомніў -  з роспачы заплакаў.
А які на сёння, брат, сюжэт?
Так расклаў Урад мой дабрабыт,
Што казаць мне сорамна ў народзе.
Змены я чакаю, як заўжды
Дзе-нібудзь, на  ноч у Новым Годзе.
Абяцаюць мне ў апошні раз
Выбраныя людзі ад народа:
- Заўтра будзе вам не на паказ
Падкантрольная на ўсё свабода.
Зноў убачыце калек і нішчых -
За даляры вам сюды завезлі-
Мы ж сваіх павінны былі знішчыць,
Каб бяднотай ў вочы Нам ня лезлі.
А у “царскіх сёлах” распрадажу
Правядзе Ён сам на Новы Год.
Вы заходзьце, кожнаму адважыць -
Будаваў ён для цябе,  народ!

Страшны сон. І я на ўсё гляджу.
Кожнай раніцай далоні маі скоўзкі.
Так і хочацца з сякерай на мяжу
Выйсці, як заклікваў Каліноўскі.
          2010 г.


Рецензии