С л о н

               

Ў заапарку прайшоў семінар.
Слон дыетай своёй ганарыўся.
Мо раз восем за сёння ўзапар
Гаварыў, як такога дабіўся.
На яго велічавую стаць
З усіх клетак глядзець сабраліся.
– А ці можаш ты, дзядзька, лятаць?-
Да яго жыраф зверху схіліўся, -
Трэба свету пабачыць табе.
Вушы ёсць, не патрэбны і крылы.
Слана думка ад рання  дзяўбе
Пра палёт у  загадачны вырай.
Трэніроўку рашыў правясці
Са скалы, з якой чайкі ўзляталі.
З таго часу не могуць знайсці.
Ад слана, нават, вушы прапалі.

Верыць можна, а можна і не
Тым, хто хоча з цябе пасмяяцца.
Толькі позіркі шчасця  свае
Не павінны ў жыцці расхістацца.


Рецензии