Пра волка

Дзесьці воўк дастаў паперу.
Фотку туды сваю ўперыў.
- То права,- казаў,-маі,
І пляваў я на ДАІ.
Заяц аж са смеху плакаў:
- Што узяць – дурны сабака,-
А службовы свой мундзір
Ў лесе ён насіў адзін.
За начытаннасць сваю
Давяралі ўсе яму.
Ён стаяў на скрыжаванні.
Каб было там меньш пытанняў,
Рух дарожны правяраў.
Калі трэба - разбіраў
Хто каму на хвост наехаў.
Справу знаў ён без агрэхаў.
Воўк дурны, але з грашыма.
Для сябе купіў машыну.
Толькі заяц быў з ім строгі,
Праганяў воўка з дарогі.
Ездзіць ён нямог без праў.
Раз пятнаццаць, мо, здаваў.
Але што з дурнога ўзяць?
Ў памяці нямог трымаць
Колераў дарожных знакаў,
Ні якія ў іх адзнакі.
Пра  чыгуначны раз’езд
Правілаў няведаў змест.
На вучобу плюнуў воўк:
- Ну які  з вучобы тоўк?
Ўсе мазгі навука з’ела.
На сабе яе праверыў.
А адзначыцца хацеў.
І на скутар новы сеў.
Часам так па лесе гнаў,
Што звяроў  усіх збіваў.
- Збрэндзіў воўк зусім, панове.
Трэба, мусіць, тэрмінова
Ўсё звяр’ё зваць на сабранне,
Разбіраць воўка  пытанне,-
Аб’явіла ўсім сарока,-
Можа меней з  ім марокі
Будзе пасля гэтай справы?-
Лес засыпала  аб’явай.
Засядалі дзьве нядзелі.
Ўсе запасы свае з’елі.
Воўка-злыдня парашылі
З лесу гнаць за дзесяць міляў.

З тых часоў і павялося -
Ўсюду воўк плюецца злосцю.
Зловіць дзе каго, тады
Беражыся ад бяды.


Рецензии