Цыклон

               
Кожны год на Беларусі роднай
Па райцентрам лётае цыклон.
Так талокай, грамадой народнай
Жыць прыгожа вучыць людзей ён.
І з Баранавіч, і з Пінска, нават, з Брэста
Згуртаваўся, каб больш сіл займець,
Не марудзіў, хутка знайшоў месца -
Вырашыў на Кобрын наляцець.
Радасцю вялікай быў сустрэны
Жыхарамі горада майго.
Суцяшаліся – нарэшце змены
Дакаціліся і да яго.
Толькі дзесьці быў чарвяк, закраўся
Ў рытм цыклона, збіў яго, давёў -
Разоў пяць за адно й тое  ж браўся,
Пакуль не адладзіў свой манёўр.
Хто не цярпялівы, той гамоніць,
Што ў руінах горад, як вайной.
Тэмп трымаюць будбрыгады. Гоняць
План па адраджэнню гарадоў.
Суцяшацца покуль нам нятрэба.
Зроблена нямала. Працавіты!
Час цягнуць - не добрая  патрэба.
Жаць павінны будзем хутка жыта.
І за гэтыя за дзьве нядзелі,
Можа трошкі меньш, чуць больш альбо,
Дзень і ноч прымацца будуць меры
Зберагчы народнае дабро.
Камбайнёры, шафёры, ды ўсе,
Хто займацца будзе справай гэтай,
Хто на колькі можа, па крысе
Сваю працу абгрунтуйце мэтай!
Ну а потым  Вас адзначыць трэба.
Вось тады, як хтосьці  гаварыў,
Хто па колькі здаў ў  сусекі хлеба,
Той на столькі хлеба зарабіў.
А  да часу Свята Ураджая
Горад прыбярэцца. Я не хлушу.
І ўжо сёння бачу – сустракае
Кобрын працавітых  беларусаў.
                2010 г.


Рецензии