Ж у к

Аграном быў вельмі строгім на нарадзе:
"Паглядзіце - не здарма я на пасадзе".
Спланаваў яшчэ вячоркам свой даклад.
Вызначаўся - гаварыць ён быў мастак.
Калі слова даў дырэктар яму,
Аграном зглытнуў спачатку слюну.
Ганарыўся вельмі ён сам сабой.
Ўстаў. Паправіў гальштук рукой.
Не чакаючы пакуль сціхне зала,
Кінуў позірк ён спачатку направа.
Потым левы бок увесь аглядзеў.
Шкадаваў -  ніхто з раёну не сядзеў.
Дня павесткі разбіралася пытанне:
"Ад жука знайсці для бульбы ратаванне".
Разгарнуў дакладчык горда два ліста,
І адразу ў зале  сціхлі. Цішыня.
Цяжкасць часу адзначалася ў дакладзе,
Свайму іміджу дакладчык  не здрадзіў.
Гаварыў пра дадатковы паліў,
Пра нятрэзвых трактарыстаў не забыў.
А па зместу пытання даклад
Адзначаў, чамусці, толькі нішмат:
- Патравіў бы я жука  яшчэ ад  рання,
Ды няма на гэты лік указанняў.
Калараду не асіліць - няма рады.
Трэба ў город ехаць мне за парадай".
У калгасе не хапала спраўных рук.
Нават ноччу дзед дзяжурыў, звалі Жук.
Доўга слухаў гэта дзед-вартаўнік.
Ды  нявытрымаў – усунуў  язык:
- З кожным годам бульбы менш мы маём.
Я здзіўляюся  яшчэ,  як жывём?
Сволач-цёзка  у кожны лезе  гарод.
Трэба разам аб'явіць  яму  байкот.
Толькі так, каб  ажно стрэмна было.
Не глядзець – гэта "маё", ні" маё".
І нятрэба надта шмат размаўляць.
Справа –цьфу,  быка цяжэй заламаць.
З аграномам няма згоды, пярэчу.
Ён на полі толькі дзевак камечыць.
І няразу не залез у раллю –
Галаву на адсячэнне даю.
А  адкуль ён  будзе ведаць культуру,
Калі з бабамі ўсё "дура" ды "дура"?
Перад ўсім кажу часным я народам,
Да балды мне вашыя ўзнагароды,
Аддаю , нават, параду задарма –
Аграном  у нас, што ёсць, што няма.
А яго як  скінуць – жук прападзе.
Без рашэння гэтага  быць бядзе".
Шмат яшчэ  чаго дзед  гаварыў.
Без таго ў агонь  масла падліў.

З таго часу у калгасе ўспомніть - норма
Байку  "Жукі з'елі агранома".


Рецензии