П е н ь

               
Пень сядзеў на скрыжаванні -
Дрэва зрэзаў хтосці ў пуп.
Аб'язджалі кожным раннем-
Быў зусім нязручным тут.
Пень, аднак, лічыў, што ён
Меў, якраз, пасаду.
Ад такіх прымаў паклон,
Хто знянацку падаў.
І лічыў сваю работу
Ён , амаль, галоўнаю.
Ад гадоў пакрыўся мохам,
Сам лічыў, што воўнаю.
Незаўважыць яго мог,
Толькі той, хто п'яны.
Нікому не дапамог.
Не знаўся з сябрамі.
Ў непагоду  мыш і тая
Не магла схавацца ў ім -
Фанабэрыстасць ён мае,
А на справе  быў гнілым.
У людзей таксама ёсць
Вось такія пні.
Ўраз пакажуць гнілі воз,
Толькі пальцам ткні.
За партфель трымацца зручна
Навучыла  жыццё іх.
І няведаць каб пакуццяў -
Не зважаюць і старых.
І малых не хочуць бачыць
Ля сябе, бо шмат турбот.
Шчокі аж на плечы лезуць,
Са штаноў тырчыць жывот.
Калі б мог, то  сам руліў б
І ставіў задачы.
Ён на працу цьвік забіў,
Ні цвіка на дачы.
Ў гэтым сэнс яго жыцця –
Нязведаў запаркі.
Справаздача - гэта ўся
Праца. Дзеля галкі.

Час ідзе. Павінны ўсе
Ў план змяненні ўнесці.
Без яго – ні-ні, бо ён -
Пень на роўным месцы.


Рецензии