Л ё с
Канапля расла ля плота.
Бачыў гэта певень-зух.
У той бок глядзеў маркотна
З самай раніцы пастух.
Ды на працы - нікуды
Да вечара з ранку.
Толькі крышачкі вады
Мог папіць ля ганку.
Ён слюнёй за цэлы дзень,
Ледзь не падавіўся -
Наркаты так захацеў,
Ажно сам здзівіўся.
І дарваўся ўсё ж такі,
Як паселі куры.
Праз гадзіну ў ростаркі
Плёўся ён пануры.
Певень ледзь паспеў у хлеў.
Накляваўся. П'яны.
Ноччу хлеў увесь глядзеў
На бардак з курамі.
На дурную галаву
Аж да самай раніцы
Певень ўсё крычаў:"Магу!"
Не здаваўся п'яніца.
Каля пятае гадзіны
Ён павінен быў крычаць.
Ды не здолеў, бо чупрына
Перастала ўжо тырчаць.
Сінім падаў імідж-грэбень.
Хмель прайшоў. Зусім прыціх.
Зразумеў, што не патрэбен
Ён курам... ну..., як жаніх.
З ранку самага было
Ўсё яму наперакор.
Праз адчынена вакно
Ён пачуў пра прыгавор.
Гаспадыня на далоні
Нож паднесла спадару:
-Ўсяраўно ён пустазвоніць –
Здымі яму галаву.
Ноччу нарабіў агрэхаў.
Каб замяць тую бяду ,
Зноў пятух закукарэкаў,
Падпісаўшы смерць сваю.
Справіць захацеў памылку,
Ды ні ведаў пра закон:
Хай ляціць ўсё ў растапырку-
Лёс не перахітрыць ён.
Свидетельство о публикации №114062907134