Цяжкая ноша
Для людзей чытаў даклад,
Паднялісь каб з-па зарання,
Каб каровам быў дагляд.
І каб вапну з лебядою
Не паблыталі з мукою.
Не, не так, наадварот.
А-а, ўсяраўно не чуў народ.
Кожны справай быў заняты,
Той, якую сам займеў:
Хто кагосьці лаяў матам,
Хто ў вакно сядзеў глядзеў.
Ўсе чакалі ў гэты раз,
Калі прыйдзе вольны час.
Хоць шугай цяпер праз рамы,
Абы быць бліжэй да крамы.
А начальства аж трымціць –
Хоча справу з раніцы
На ўсе гайкі закруціць,
Каб няймелась п’яніцам.
Забубніў народ у зале:
- Як надоі зберагчы?
Вельмі проста:ўсім рагатым
Трэба вымя адсячы.
І у гэтай упакоўцы, -
Разшумеліся вяскоўцы,-
Каб не мучыўся народ,
Ўсё адвезці на завод.
Заатэхнік стаў багровым,
Ён нямог таго зцярпець:
- Што? Каб мучылісь каровы?
Трэба лепей іх глядзець!
Лайдакам на ферме – НЕ ! -
Ажно трэснула ў сцяне,-
Я цяпер такіх прымушу
Гной зграбаць,чысьціць кармушкі.
І пайшоў трасці рукою.
Паглядзеў бы хто, дык жах.
Скотнікі ледзь з перапою
Утрымалісь на нагах.
Ім да гэтакай бузіны,
Ўсяраўно, як бабцы Зіне
Да кузнечыка ў траве -
Ці то скокне, ці то не.
Толькі не папалі ў лад.
Заатэхнік роў і роў:
- Аддаю такі загад:
Раздаіць усіх кароў.
Далажыць, хай трэснуць зубы,
Што прайшло усё без згубы.
Не, дык пугу я сваю
На гарбу таму паб’ю.
Так прайшоў дваццаты век.
Едзем мы на ферму зноў.
Нам цікава – чалавек
Прылаўчыўся да кароў?
Заатэхнікам дзяўчына.
Няма пугі. Ды дубінай
Энергетыка таўчэ:
- Чаму жыжа не цячэ?
А мараль прыдумаць проста.
Не было, й не будзе роста
І ні тут, ні там, нідзе,
Калі воз адзін вязе.
Свидетельство о публикации №114062907119