Мова...
Ратаваў сваю мову я пад кашуляй,
Што засталася мне ад бацькоў,
Як і крыж, што на нітцы са старага дуба.
І няхай яе не ўбачаць, ды не пачуюць,
І няхай да яе ў усіх абыякасць,
Калі шчыра мне добра, ці я сумую,
З пад кашулі яе не дастану.
Яна ў сэрцы маім, яна ў думках маіх,
Без яе я не быў бы тым, кім з'яўляюсь.
Не згубіць мне яе, як драўляны той крыж,
Але ж коль і згубіў бы - вера б засталась.
Ведаешь, колькі яна прыцярпела,
Покуль дайшла да мяне ад дзядоў?
Колькі слоў пазмянялі, каб была зразумела
Тым, хто землю таптаў пад гук ланцугоў.
І тады яе так сама хавалі,
Каб нашчадкі ўсе ведалі кім былі бацькі,
Каб яны назаўжды беларусамі звалісь
З таго часу, як спадуць ланцугі
Але ж памылілісь. Так, мы - беларусы!
Без мовы сваёй, ды пад сцягам чужым,
Без вайны і без думак, пад капялюшам.
І здаецца ўжо, што было так заўжды
Панад белымі крыламі чорных буслоў
Ратаваў сваю мову я пад кашуляй,
Каб хоць не мы, але тыя хто, пасля нас прыйшоў,
Палюбіў яе, як сын любіць матулю,
І стаяў за яе да кроплі апошняй,
Не саромеўся, калі ўголас казаў, хто ён ёсць.
Кажуць, дзеці лепш за бацькоў, але ж як гэта можна?
Мы не лепш за сваіх і горш тых, з ланцугом
Але ж веру ў тое, што зменіцца свет,
І пад крыламі тымі мы шчастлівыя будзем
Мабыць, не зараз, а праз сотні тых лет.
І пра тое, хто мы - ніхто не забудзе
Па-над белымі крыламі чорных буслоў
Ратаваў сваю мову я пад кашуляй,
Што засталася мне ад бацькоў,
Для тых, хто пасля нас тут будзе...
Свидетельство о публикации №114062905334