Кожны дзень харошы
У сэрцы здзiуленным штуршок.
Хто не знайшоу шукае пару
Свой запаведны беражок.
Шчаслiвы той каму аднойчы
Лёс у юнацтве дапамог,
Каму шукаць не трэба двойчы
Пасля пабачаных дарог.
Шчаслiвы й той каму не трэба
Пра час юнацтва сумаваць,
Хто не адзiн пад вечным небам,
Хто тонка можа адчуваць,
Хто пачынае дзень з прыгожым
Пачуццем радасцi заужды,
Хто лiчыць кожны дзень харошым,
Якiмi б не былi гады.
Свидетельство о публикации №114062904923