Бо да сябе пускаю я без грыма

Мяне ня трэба шкадаваць,
Сама б я вас пашкадавала.
Я буду моўчкі сумаваць
І існаваць, як існавала…

Мне не патрэбныя саветы,
Што лёс не марны, бо наўвокал,
Куды ня кінеш свае вока,
Я бачу нейкія сакрэты…

І вам здаецца, што да кроплі
Вы ведаеце, аб чым мару;
І, гледзячы на выраз твару,
Ня бачыце, у ім колькі болю…

Таму праходзьце лепей міма,
І лепей моўчкі, бо дарэмна…
Што скажаце – усё дарэмна…
…Бо да сябе пускаю я без грыма…


Рецензии