плач
Плача вёска: - Што тут будзе?
Паўцякалі з хатаў людзі.
Без яды і, нават, рэчаў,
Паўцякалі у далечча.
“Зберагчы дзяцей нам трэба”,-
Чутно было ад суседа.
Хмара чорная навісла
Па-над рэчкай карамыслам.
Ламачы, Бабчын, Грушное,
Брагін, Хойнікі, Рудное,
Канатоп, Дуброва, Віць...
Колькі вёсак... толькі жыць.
Нездарма буслы вясною
Праляцелі стараною
Свае гнёзды. Клёкат іх
Не пачуў ніхто з старых.
А яны жыццём багаты.
Наглядзеліся на катаў.
Хоць вайна была бядою,
Хоць дзяліліся ядою,
А часцей пілі навар,-
Вораг быў відаць у твар.
Ну а гэтую натаць
І пад лупай не відаць.
Вецер вые, нібы трызна.
Пад паветкаю бялізна.
Ды цяпер яна забыта
Тым, каму была пашыта.
І калыска дзяўчукова
З куклай-лялькай адмысловай
Прытулілася ля плота -
Браць з сабой было турботна.
Зацягнула хмара неба.
А зярнят прасіла глеба.
Плача поле: - Кінь, малю,
Зерне ў цёплую раллю.
Толькі штосьці не відаць
Тых, каму пара кідаць.
Уздыхнула поле: - Вох...
Раздабрэў чартапалох...
Хай у сне спадар прысніцца,
Ён не даў б расці макрыцы.
.........................
Толькі пасхай з’елі здобы –
Ранкам выбухнуў Чарнобыль.
Стоўб падняўся да нябес -
Узарвалася АЭС.
Радзіацыя, заразы
На людзей пайшлі адразу.
Бацька ў полі кінуў трактар,
Паляцеў глушыць рэактар.
І сусед, і дзядзька з Блогі
Неслісь, ў рукі ўзяўшы ногі.
І ніхто не знаў тады –
Няма рады ад бяды.
І ,амаль, ніхто не мусіў
Справу правіць беларусам.
Блок, што лічыцца чацвёртым,
Стаў трубой у неба чортам.
Шмат людзей лягло на даху,
Мабыць, хтосьці даў там маху,
Той, каму з такой нагоды
Перапала ж ўзнагарода.
А пастаўлен і ў начы
Ў банцы чорта сцерагчы.
На прастор рвануў, агідны.
Як лавіць яго павінны?
Бо на той час у краіне,
Гэта была не навіна,
Войск хімічных не было.
Разагналі. І дзярмо
Ўраз загадзіла паветра.
А яго разнесла ветрам
Па-над Прыпяццю і Бугам,
Па-над Нёманам. Ланцугам
Распаўсюдзілась яно,
Для краіны стаў ярмом.
..........................
Ціха ў лесе вые воўк.
З Прыуралля выйшаў поўк.
Ён адзін хімічны шчыт
Ў землю атам разтрушчыць
Едзе з-па-за краю свету,
Бо няма каму адгэтуль.
Гэты поўк не быў героям.
Быў бяз кадраў і бяз зброі.
І яму, як у наган,
Натыркалі “партызан”.
Хлопцы-зухі, вельмі прыткі,
Абчышчалі ўсё да ніткі.
Самагонку ў лесе гналі.
Так было, што і згаралі.
Для міліцыі адной
Спраў набухалі з ліхвой.
Не праяўлена геройства.
Хто займаўся марадзерствам,
Хто жыццё сабе маліў,
А хто, проста, брагу піў,
Бо на добрае віно,
І начальству не было.
Хто хацеў героям стаць,
Дык таго ўжо не відаць.
.........................
Не здарма ён быў “начальства”.
Там панюхаў, тут пашастаў...
Афармляў пуцёвы ліст,
І дабро ляцела ў Мінск.
Дзе дыван, а дзе машыну...
Ўсёраўно яе пакінуў
Небарака–гаспадар -
Ўсё ляцела на базар.
Выхадныя дні адразу
Афармляліся прыказам.
І замест паездкі ў Рудзькі,
Сам ляцеў да цёшчы ў Рудні,
Ля Барысава яно.
Во, яшчэ адно дзярмо.
А за гэтыя няшчасці
Трэба ж было грошы класці
Маёй мацяры, што ў полі
Спіну гнула аж да болю,
Ды і бацьку-небараку,
Што знасіў чацвёрты трактар.
Час прайшоў. Але на свет
Я падняў бы для АБЭП
Справы многіх, знаць бы спіс.
Паглядзець, хто дзе завіс?
Мабыць, ходзяць, ганарацца,
Што ўзнясла такая праца.
А яшчэ былі адказы.
Вось такую бы заразу,
Толькі б права мне далі,
Я растоўк бы да крыві.
Набіваўся адзін ў госці.
Там бываць не давялося.
Ў выканкаме сябры цесця -
Не далі “зяцёчка з’есці”.
Быў яшчэ адзін, з нагоды,
Не схацеў узнагароды.
Палажыў білет парцейны,
І пайшоў… на павышэнне.
"За БЗ" свае мядалі
Вось такія атрымалі.
Давясці да Вас павінен -
Нават, "За службу Айчыне."
....................
З Ленінграда інстытут
Медыцынскі тут як тут.
Парашылі дактары
Паглядзець хто, дзе, калі
Ногі згорне ад напасьці,
Каб спісаць, ў труну пакласьці.
Бо няма каго лячыць,
Як у комін ўсё ляціць.
Не забыліся вайскоўцаў,
Што былі ў камандзіроўцы.
Хто надумаў і калі ,–
Ўраз адзенне падвязлі.
Прынімаў, відаць, савет.
Разадзелі ў вінігрэд.
Пазацісквалі ў яго
Ад забруджання таго,
Мірны ўзрыў што нам прынёс.
І нягледзячы, ў мароз
З лета кепкі на галовах
Ўсе насілі, як анёлы.
А вайсковы свой нарад
Палажылі ўвесь на склад.
Трэба ж было сабіраць?
Не далі назад забраць.
Ледзь не страціў потым ногі,
Абіваючы парогі,
Каб пашыў на форму ўзяць.
Так было. Ёсць што сказаць.
..........................
Дні ідуць. Паспелі травы,
І грыбы ў старых дубравах.
Плача луг сваёй травою:
-Не відаць касцоў з касою.
Пераспела збажына –
Жніц чакае, а здарма.
Плача сажалка і рэчка,
Паміж імі няма спрэчкі:
-Хоць бы хто-нібудзь праплыў,
Рыбу сеткай палавіў,
І на беразе ракі
Справіў вогнішча з вальхі.
А нікога. Цуд ды дзіва.
Муравей паўзе руплівы
З куском трэскі на спіне,
Хай яго бяда міне.
Дзед снуецца барадаты
Ля сваёй старэнькай хаты.
Ён пануры ад бяды.
Шмат гадоў. Няма куды
Разам з дзецьмі уцякаць.
Тут рашыў ён паміраць.
Твар напружаны старога.
Слёз за век праплакаў многа.
Толькі гэтакай бяды
Ён не бачыў і тады.
Стаў ля ганачка з клюкою,
І у след махаў рукою.
І такі ж стары сабака
Выў. За дзеда горка плакаў.
.........
Сказ завершыў я даўно.
Ды ізноў узяў пяро,
Бо нямог сцярпець пазора.
Быў у доктара я ўчора.
“Вас ужо даўно няма,
Сюды ходзіце здарма”,-
Так сказалі мне ў пакоі,
Дзе сядзела цётак трое.
Нездарма ў РТМО –
Морды -ВО, і жо-ы - ВО!
“Нам статыстыкі нятрэба.
Вас даўно павінны згрэбаць,
Як той хлам, з такой нагоды,
І ў магільнік назаўсёды”.
Ну й куды цяпер падацца?
Не схацелі мной займацца.
Мабыць, я б і не заводзіў
Шум, каб знаў, што ў агародзе
Я адзін такі рапей.
Але ж колькі ТАМ людзей
Атрымалі задарма
Ганаровае імя
“Ліквідатар”. “Быў гатоў!”
Толькі “пшык” ад гэтых слоў.
22 гады назад
Абяцалі, што Урад
Будзе помнікам лічыць,
Тых хто застанецца жыць.
Абяцалі. Я паверыў,
Што усюды будуць дзьверы
Адчыняцца, калі што.
Толькі час ужо прайшоў.
І цяпер, з сваёй вяршыні,
Я адзначыць Вам павінен.
Колькі ўжо было разоў,
Што спускалі з тармазоў
Гэту тэму? Колькі раз
Выстаўляўся на паказ
Плач народны? Ну і што?
Каму гэта памагло?
Можа тым, каго няма?
Па кім плакала радня?
Хто не прыняў рэзкіх мер?
Мы няведаем цяпер.
І чаму на сёння я
Тых няведаю імя,
Хто вайшоў у гэты спіс,
Што ў паветры падзавіс?
Дзе ж ты, мой Саюз радзімы?
Слаба грэе знак грудзіну
За ту працу на ЧАЭС.
Што ж - ні ў тыя санкі ўзлез.
( 2009г, сакавік)
Свидетельство о публикации №114062802832