Цвитуць навагрудския вишни на бел. языке
Цвітуць навагрудскія вішні,
Сабой упрыгожыўшы сад.
Пяром гэты цвет не апішаш,
І цяжка на словах сказаць.
Ні ў Польшчы, ні, нават, ў Расіі
Не бачыў такой я красы—
Ўсяроўна, як промні касыя
Упалі на кроплі расы.
Прываблівы водблеск і водар
Сабраў адусюль сюды пчол.
Цвітуць навагрудскія вішні
Пад мякк1м вясеннім цяплом.
І колькі б па свеце ні ездзіў,
І дзе б я ні жыў, і калі –
З прыемнасцю успамінаю
Ту даўнюю квецень вясны.
Той першай вясны і далёкай,
Калі назаўжды зразумеў,
Што крочыць дарогай нялёгкай
Такі мой жыццёвы удзел.
Свидетельство о публикации №114062802792