Ружовыя акуляры

Вось, я ружовыя згубіла акуляры,
Ат, Божухна! Вялікая бяда.
Адразу пасмурнелі мае мары,
Як у реце скалацоная вада.

Вось, я даўгусенька насіла акуляры.
Было з імя і зручна, і хутчей
Усе жыццёвыя раздьмухівалісь хмары.
Здавалася, хучь, крыху да лягчей!

Мяне шкада, бо я згубіла акуляры.
Сумую за імя я - небяды...
Так, лёсавай я не пазбегла кары
Небыта за ружовыя гады.


Рецензии