На гэтай старонцы...

Калі б не зайшоў я, на гэтай старонцы
мой погляд заўсёды аблашчвае сонца.

Не тое, што летам над полем палае,
а тое, што вішні расквечвае ў маі.

Пяшчотнае, цёплае, мілае сэрцу.
А ззяе — ніводнаю хмарай не сцерці.

І днём, і ўначы светлалікае з лірай
святло вылучае ў паветры Сціхіры.

Сюды яго, пэўна, сціхірныя богі
даслалі — уцехай для многіх і многіх.

Яно сагравае і лёд майго лёсу —
адбіткамі радасці ў вочках-нябёсах.

Праводжу цяпер не адну вечарыну
з анёлам, што ў свеце завецца Ірынай.


Рецензии
Прыгожа, Лаззара, прыгожа.

Альжбэта Палачанка   26.06.2014 08:19     Заявить о нарушении
Дзякую, Валюша!:—)

Лаззаро   27.06.2014 22:59   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.