Сирэна я!
Сірэна я!
Пачвара!
С голасам чароўным.
Скруціла страўнік мне ад смагі і тугі...
Страчаю выпадковых я вандроўных,
завабліваю голасам сваім...
Каб сжэрці іх і іх крыві напіцца...
Аж зводзіць сківіцы ў бясконцасці пустэчы...
За што так, Богі, вы так жорстка пакаралі
дзяўчыну, прыгажэйшую ў Сусвеце,
што лётала над цішай акіяну.
Струменіліся плынню валасы,
зіхоцючы яскравым жарам Сонца...
...То спрацавала зайздрасць Афрадыты,
нязграбнай, быццам тлустая карова,
якая ўпёрлася пасціся на Алімп...
Дурная дзеўка, як сандаль афганскі,
Нажалілася Геры на мяне,
Што не жадаю я на барбраскай гаворцы
з ёй размаўляць пра транты і надвор’е.
І папрасіла Геру, каб яна
пазбавіла юнацтва й прыгажосці
мяне, найпрыгажэйшую ў Сусвеце...
І Гера, яшчэ тая сцерва злая,
зайздосцючы мне ад пачатку дзён,
у пастку чорную завабіла...
і ўсё...
і справу сваю чорную зрабіла...
Пачвара я!
Усе падзякі – Геры з Афрадытай,
вы дасылайце,
калі я зжэрла нечых сваякоў,
знаёмых ці суседзяў, братаў-сватаў...
І час ішоў...
...А зараз на машыны
бязлітасна мяне прышрубавалі,
разрэзаўшы пры гэтым на кавалкі.
І голас мой чароўны агрубеў.
І не заваблівае болей мінакоў,
наадварот, пужае вельмі моцна,
калі крычу я вельмі апантана,
ад болю і ад жаху на машыне,
якая так нясецца па дарозе
кудысьці, нібы бес на голаўзлом...
Свидетельство о публикации №114062503705
такая наша доля...
прышрубавацца да руля...
Адэля Смажань-Патэльня 01.10.2014 15:22 Заявить о нарушении